На 5 рэгіёнаў Кітая прыйшлося каля 70 працэнтаў ад агульнага аб'ёму экспарту краіны
  2019-07-02 11:17:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР, за першыя пяць месяцаў гэтага года сукупны аб'ём экспарту пяці найбуйнейшых па дадзеным паказчыку рэгіёнаў правінцыйнага ўзроўню Кітая дасягнуў 660,6 млрд дол. ЗША, склаўшы 68,9% ад агульнанацыянальнага паказчыка.

  Паводле даных, аб'ём экспарту правінцый Чжэцзян і Шаньдун вырас на 2,6 і 0,6 прац. у гадавым вылічэнні да 127,2 млрд і 62,8 млрд дол. ЗША, адпаведна.

  Аб'ём экспарту правінцый Гуандун і Цзянсу, а таксама горада Шанхай склаў 240,1 млрд, 154.6 млрд і 76 млрд дол. ЗША пры зніжэнні на 1, 5, 0, 9 і 6,4 прац., адпаведна.

  Паводле звестак Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, за першыя пяць месяцаў аб'ём знешняга гандлю таварамі Кітая вырас на 4,1% у гадавым вылічэнні, дасягнуўшы 12,1 трлн юаняў. Пры гэтым экспарт за гэты перыяд павялічыўся на 6,1% да 6,5 трлн юаняў, а імпарт вырас на 1,8% да 5,6 трлн юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040