Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан сёння заявіў, што станоўчы водгук, які атрымала сустрэча кіраўнікоў Кітая і ЗША, тлумачыць, што здаровае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін адпавядае агульным чаканням народаў дзвюх краін і паўсюдным надзеям міжнароднай супольнасці.
Падчас чарговага брыфінгу для журналістаў прагучала пытанне: Паводле паведамленняў, каля 80 амерыканскіх экспертаў па азіяцкіх пытаннях, у тым ліку былая выконваючая абавязкі памочніка дзяржсакратара ЗША Сьюзан Торнтан і былы пасол ЗША ў Кітаі Джэй Стэплтан Рой, плануюць калектыўна звярнуцца з адкрытым лістом да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Кангрэсу. Як стала вядома СМІ, у чарнавіку адкрытага ліста гаворыцца, што многія дзеянні ЗША ў цяперашні час прыводзяць да зніжэння па спіралі амерыкана-кітайскіх адносін. Спробы амерыканскага боку разглядаць кітайскі бок у якасці ворага і аддзяліць Кітай ад сусветнай эканомікі, нашкодзяць міжнароднаму іміджу і рэпутацыі ЗША, а таксама падарвуць эканамічныя інтарэсы ўсіх краін свету. Як кітайскі бок пракаментуе гэта?
"Мы бачылі адпаведнае паведамленне. Кітайскі бок пазітыўна ацэньвае меркаванні і галасы, якія прагучалі ў змесце чарнавіка адкрытага ліста, што згадваецца ў СМІ", -- заявіў Гэн Шуан.
Ён адзначыў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Д. Трамп толькі што паспяхова правялі сустрэчу ў кулуарах саміту "Групы 20" у Асацы. Найважнейшы кансэнсус, які быў дасягнуты падчас сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў заключаецца ў тым, што яны пагадзіліся працягваць прасоўванне кітайска-амерыканскіх адносін, лейтматывам якіх павінны стаць узгодненасць, узаемадзеянне і стабільнасць. Абодва бакі абвясцілі аб перазапуску кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на аснове роўнасці і ўзаемапавагі. Гэтыя важныя дамоўленасці вызначаюць кірунак развіцця кітайска-амерыканскіх адносін на наступным этапе, што атрымала станоўчы водгук у Кітаі і ЗША, а таксама ва ўсёй міжнароднай супольнасці. Гэтыя крокі ў чарговы раз тлумачаць, што здаровае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін адпавядае агульным чаканням народаў дзвюх краін і паўсюдным надзеям міжнароднай супольнасці.
Гэн Шуан заявіў, што падводзячы вынік вопыту і яркім момантам, якія адбыліся за чатыры дзесяцігоддзі з моманту ўстанаўлення дыпадносін паміж Кітаем і ЗША, Сі Цзіньпін адзначыў, што абодва бакі атрымліваюць узаемную выгаду ад супрацоўніцтва і прайграюць пры канфрантацыі, а супрацоўніцтва і дыялог лепш, чым трэнні і канфрантацыя; Кітай і ЗША маюць высокаінтэграваныя інтарэсы і шырокую прастору для супрацоўніцтва, абодвум бакам не варта трапляцца ў так званыя пасткі канфлікту і канфрантацыі, а лепш ажыццяўляць сумеснае развіццё, садзейнічаючы адзін аднаму.
"Мы перакананыя, што калі абодва бакі будуць у адпаведнасці з прынцыпамі і накірункам, устаноўленым кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, пашыраць супрацоўніцтва на аснове ўзаемнай выгады, браць пад кантроль рознагалоссі на аснове ўзаемапавагі, належным чынам вырашаць розныя існуючыя і патэнцыйныя пытанні, то тады магчыма зрабіць устойлівымі і доўгатэрміновымі кітайска-амерыканскія адносіны на карысць народаў дзвюх краін і ўсяго свету", - падкрэсліў Гэн Шуан. --