Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас Сусветнай канферэнцыі па развіцці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі
  2019-07-02 15:36:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальны ліст на адрас Сусветнай канферэнцыі па развіцці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, якая адкрылася ў аўторак у Бааа правінцыі Хайнань.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і прамысловай трансфармацыі індустрыя аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі падымаецца на новую прыступку паскоранага развіцця. Яна не толькі надае новы магутны імпульс эканамічнаму развіццю розных краін, але і дапамагае скараціць выкіды парніковых газаў, рэагаваць на кліматычныя змены і паляпшаць глабальнае экалагічнае асяроддзе.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай няўхільна ідзе па шляху нізкавугляроднага развіцця. Кітай гатовы працаваць разам з міжнароднай супольнасцю над паскораным прасоўваннем навукова-тэхнічных інавацый і развіццём адпаведных галін у галіне аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, а таксама ўносіць яшчэ большы ўклад у стварэнне чыстага і цудоўнага свету. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040