Кітай заўсёды выконвае свае абяцанні па пашырэнні адкрытасці
  2019-07-03 10:41:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля таго, як старшыня КНР Сі Цзіньпін абвясціў аб новых важных мерах па далейшым паглыбленні адкрытасці на саміце "Групы дваццаці" ў Асацы, у рамках 13-га форуму «Летні Давос» Кітай у чарговы раз заявіў аб сваёй прыхільнасці палітыцы адкрытасці і абвясціў аб тым, што краіна будзе паглыбляць адкрытасць сектара вытворчасці, пашыраць адкрытасць фінансавай і іншых галін сучасных паслуг, яшчэ больш знізіць агульны ўзровень тарыфаў, узмоцніць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці, стаўшы больш адкрытай і прадказальнай для замежных інвестыцый.

Форум «Летні Давос» – штогадовая нарада новых сусветных лідараў Сусветнага эканамічнага форуму, – пачаў сваю працу праз некалькі дзён пасля закрыцця саміту "Групы дваццаці" ў японскім горадзе Осака. Вялікая ўвага ўсяго свету прыкавана да таго, якім чынам Кітай будзе пашыраць адкрытасць. 2 ліпеня прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян выступаючы з прамовай на цырымоніі адкрыцця форуму "Летні Давос", адзначыў, што Кітай адменіць абмежаванні на замежную ўласнасць брокерскіх кампаній, ф'ючэрсных дылераў і страхоўшчыкаў жыцця да 2020 года з апярэджаннем вызначанага плана на адзін год, скароціць абмежаванні на доступ замежных інвестараў да тэлекамунікацыйных і транспартных паслуг і пашырыць двухбаковую адкрытасць на рынку аблігацый краіны. Можна сказаць, што ўсе гэтыя канкрэтныя меры з'яўляюцца рэальным ажыццяўленнем абяцанняў па пашырэнні адкрытасці, зробленых Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на саміце "Групы дваццаці" ў Асацы і кажуць пра тое, што Кітай дзейнічае па прынцыпе «сказана – зроблена», і заўсёды рэальнымі дзеяннямі выконвае свае абяцанні па пашырэнні адкрытасці.

Менш чым праз два дні пасля закрыцця саміту "Вялікай дваццаткі" ў японскім горадзе Осака, былі рэалізаваны новыя абяцанні кітайскага лідара пашырыць адкрытасць. 30 чэрвеня ў Кітаі былі прадстаўлены адразу два абноўленых негатыўных спісы: па доступе замежных інвестыцый на айчынны рынак і па доступе замежнага капіталу ў зоны свабоднага гандлю (ЗСГ). У прыватнасці, пашырыць доступ замежнага капіталу ў такія сферы, як газазабеспячэнне ў гарадах, тэлекамунікацыйныя паслугі з дабаўленым коштам, здабыча нафты і газу і іншыя сферы.

У той жа дзень у Кітаі быў апублікаваны "пералік заахвочвальных для замежных інвестыцый відаў дзейнасці". Абноўлены спіс, што ахоплівае такія галіны, як тэхналогіі 5G, абсталяванне для хмарных вылічэнняў, прамысловыя робаты, аўтамабілі на новых крыніцах энергіі і іншыя. Новы пералік закліканы прыцягнуць замежны капітал у вытворчы сектар. Дзякуючы апублікаваным спісам Кітай прадэманстраваў сваю здольнасць выконваць свае абяцанні па пашырэнні адкрытасці знешняму свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040