Шайхай уводзіць правілы сартавання бытавога смецця
  2019-07-03 15:33:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак у Шанхаі ўвайшоў у дзеянне шэраг правілаў у дачыненні да сартавання бытавога смецця, прычым у першы дзень было выдадзена больш за 600 папраўчых апавяшчэнняў асобным асобам, кампаніям і ўстановам.

Пяцізоркавы гатэль, размешчаны ў цэнтры горада, атрымаў першае апавяшчэнне ў панядзелак раніцай за тое, што яго смецце не было пасартавана ў адпаведныя смеццевыя бакі.

Паводле паведамлення Шанхайскага бюро па гарадскім кіраванні і правапрымяненні, праваахоўныя органы горада праінспектавалі каля 1600 жылых раёнаў, больш за 400 прадпрыемстваў і невытворчых адзінак, а таксама больш за 1800 крам і 21 гасцініцу, выпусціўшы ў агульнай колькасці 623 апавяшчэння аб ліквідацыі парушэнняў у дачыненні да нядаўна уведзеных правілаў аб сартаванні і ўтылізацыі бытавога смецця.

У той жа дзень горад апублікаваў спіс з 20 сацыяльных інспектараў у сферы кіравання бытавымі адходамі, якія будуць выпадковым чынам правяраць сартаванне смецця ў жылых раёнах, бальніцах і школах, а таксама правяраць перавозку смецця ў 16 раёнах Шанхая. У будучыні больш сацыяльных інспектараў будзе прыцягнута да працы па кіраванні бытавымі адходамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040