Інфраструктура ў Кітаі значна палепшылася за мінулыя 70 гадоў
  2019-07-03 16:08:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Значныя паляпшэнні былі зафіксаваныя ў апошнія 70 гадоў у Кітаі ў сферы транспарту, тэлекамунікацый і вытворчасці энергіі, вынікае з афіцыйных дадзеных.

  Транспартная сетка краіны прыкметна пашырылася ў перыяд з 1949 па 2018 год. Дадзеныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР паказваюць, што да канца 2018 года агульная працягласць уведзеных у эксплуатацыю чыгунак дасягнула 131 тыс. км, што ў шэсць разоў больш, чым у 1949 годзе.

  У прыватнасці, працягласць дзеючых высакахуткасных чыгунак у Кітаі перавысіла 29 тыс. км, на яе долю прыпадае больш за 60 прац. ад агульнасусветнага паказчыка.

  Працягласць унутраных водных шляхоў павялічылася на 72, 7 прац. км да 127 тыс. км, а працягласць маршрутаў грамадзянскай авіяцыі вырасла ў 735 разоў у параўнанні з паказчыкам 1950 года да 8,38 млн км у 2018 годзе.

  Тэлекамунікацыйныя сеткі таксама хутка пашыраліся. За сем дзесяцігоддзяў колькасць аддзяленняў паштовай сувязі па ўсёй краіне павялічылася ў 10,4 разы да 275 тысяч. Колькасць карыстальнікаў шырокапалоснай мабільнай сеткі ў Кітаі вырасла да 1,31 млрд у 2018 годзе.

  Забеспячэнне энергарэсурсамі ў краіне склала 3,77 млрд тон стандартнага вугалю ў 2018 годзе, павялічыўшыся ў 159 разоў у параўнанні з паказчыкам 1949 года, а вызначаная магутнасць дасягнула 1,9 млрд кВт, што ў 33,3 разы больш, чым у 1978 годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040