ВНД на душу насельніцтва ў Кітаі у 2018 годзе дасягнуў 9732 долараў
  2019-07-03 16:20:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржстат КНР апублікаваў «Справаздачу аб дасягненнях сацыяльна-эканамічнага развіцця за 70 гадоў з моманту ўтварэння КНР», у якой адзначаецца, што эканоміка Кітая захоўвае пастаянны рост і яе сукупны маштаб падымаецца на новую прыступку. У 2018 года валавы нацыянальны даход (ВНД) на душу насельніцтва дасягнуў 9732 долараў, што больш, чым сярэдні ўзровень у краінах з сярэднім узроўнем даходу.

У 1952 годзе ВУП Кітая складаў усяго 67,9 млрд юаняў, а ВУП на душу насельніцтва -- 119 юаняў. У 2018 годзе ВУП Кітая быў у 176 разоў большы, чым у 1952 годзе. Сярэднегадавыя тэмпы росту склалі 8,1%. Штогадовы ўклад Кітая ў сусветны эканамічны рост складае каля 18%, саступаючы толькі ЗША.

Па стане на канец 2018 года аб'ём валютных рэзерваў Кітая склаў 307,27 млрд долараў, займаючы першае месца ў свеце 13 гадоў запар. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040