Мінкамерцыі КНР аб абавязковай адмене мытных пошлін ЗША
  2019-07-05 10:18:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аднабаковае павышэнне ЗША мытных пошлін на прадукцыю з Кітая з'яўляецца адпраўной кропкай у гандлёва-эканамічных рознагалоссях паміж Кітаем і ЗША. Калі бакі прыйдуць да пагаднення, то павышаныя стаўкі мытных пошлін ЗША павінны быць цалкам адменены, заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

На саміце кіраўнікоў краін "Групы дваццаці" ў Осацы кіраўнікі Кітая і ЗША дамовіліся, грунтуючыся на прынцыпах роўнасці і ўзаемапавагі, аднавіць гандлёва-эканамічныя кансультацыі, а таксама пра тое, што ЗША больш не будуць уводзіць новыя мытныя пошліны на кітайскія тавары .

Гао Фэн адзначыў, што гандлёва-эканамічныя місіі Кітая і ЗША знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеянні. Ён таксама адзначыў, што Кітай цалкам лічыць, што гандлёва-эканамічныя рознагалоссі, у канчатковым рахунку, неабходна вырашаць шляхам раўнапраўнага дыялогу і кансультацый. Кітайскі бок вітае той факт, што ЗША больш не будуць уводзіць новыя мытныя пошліны на кітайскую прадукцыю ў пазбяганне далейшай эскалацыі гандлёва-эканамічных спрэчак.

Гаа Фэн паведаміў, што ў аснове гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША ляжыць узаемная выгада, і ключавыя заклапочанасці Кітая павінны атрымаць належнае задавальненне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040