Развіццё супрацоўніцтва Кітая і ЗША адпавядае чаканням народаў дзвюх краін
  2019-07-05 14:31:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 ліпеня ў амерыканскай газеце "Вашынгтон пост" быў апублікаваны адкрыты ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і парламентарыям Кангрэса краіны. У лісце, падпісаным сотняй прадстаўнікоў навуковых, дыпламатычных, ваенных і дзелавых колаў ЗША, была падкрэслена іх заклапочанасць з нагоды пагаршэння кітайска-амерыканскіх адносін. На іх думку, спад двухбаковых адносін не адпавядае інтарэсам ЗША і міжнароднай супольнасці. У Вашынгтоне не прыйшлі да адзінства меркаванняў адносна канфрантацыі з Кітаем, што стала сігналам міжнароднай супольнасці аб жаданні падтрымліваць развіццё кітайска-амерыканскіх адносін.

У матэрыяле гаворыцца, што Кітай -- не вораг ЗША. Неразумныя дзеянні адміністрацыі ЗША прывялі да імклівага пагаршэння адносін паміж дзвюма краінамі. Хтосьці не згодны са спробамі ЗША аддзяліць кітайскую эканоміку ад сусветнай, палічыўшы, што гэтыя дзеянні не толькі нашкодзяць статусу ЗША на сусветнай арэне, сапсуюць рэпутацыю краіны, але і ўшчэмяць эканамічныя інтарэсы ўсіх краін свету. Хтосьці ўпэўнены ў тым, што Кітай адыгрывае важную ролю ва ўрэгуляванні глабальных праблем, такіх як фарміраванне сучаснага светапарадку і супрацьдзеянне кліматычным зменам. У лісце было адзначана, што самы лепшы падыход у абароне дзяржаўных інтарэсаў ЗША - гэта павышэнне здольнасці эфектыўна канкурыраваць са сваімі апанентамі ва ўмовах зменлівай глабальнай абстаноўкі, умацоўваць узаемадзеянне з іншымі краінамі свету і міжнароднымі арганізацыямі. Спробы ўтаймаваць развіццё Кітая і раз'яднаць Кітай са светам не даб'юцца поспеху і пойдуць насуперак усеагульным чаканням.

У адкрытым лісце таксама адзначаецца, што на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Кітая і ЗША ў Асацы была дасягнутая дамоўленасць аб працягу садзейнічання кітайска-амерыканскім адносінам на аснове каардынацыі, супрацоўніцтва і стабільнасці, і дасягнуты важны кансенсус па аднаўленні эканамічных і гандлёвых кансультацый на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі. Гэта, гаворыцца ў лісце, з'яўляецца агульным жаданнем народаў дзвюх краін, і адпавядае чаканням міжнароднай супольнасці.

Як адзначаецца ў адкрытым лісце, Кітай не з'яўляецца ворагам Амерыкі ў галіне эканомікі. Сутнасць кітайска-амерыканскіх адносін - узаемная выгада і выйгрыш. Двухбаковы тавараабарот вырас з менш за 2,5 млрд долараў ЗША ў 1979 годзе да больш за 630 млрд долараў ЗША ў 2018 годзе. Сукупны маштаб эканомікі дзвюх краін займае 40% у сусветным маштабе. Поспехі кітайскага або амерыканскага бакоў грунтуюцца на паспяховым развіцці адно аднаго. Дзеянні Злучаных Штатаў па павелічэнні тарыфаў кітайскіх тавараў ідуць насуперак асноўным пастулатам развіцця двухбаковых адносін - узаемная выгада і выйгрыш, што непазбежна наносіць шкоду і сабе і іншым.

Згодна з кансенсусам, дасягнутым падчас сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Кітая і ЗША на саміце G20 у Асацы, эканамічныя і гандлёвыя групы Кітая і ЗША надалей будуць абмяркоўваць канкрэтныя пытанні. Пераадоленне цяжкасцяў і вырашэнне разыходжанняў па-ранейшаму патрабуе напружанай працы. Аднабаковае павышэнне Злучанымі Штатамі тарыфаў на экспартныя тавары з Кітая стала адпраўной кропкай кітайска-амерыканскіх эканамічных і гандлёвых трэнняў. Калі бакі прыйдуць да пагаднення, то павелічэнне тарыфаў павінна быць цалкам адменена. Калі бакі будуць прытрымлівацца важнага кансенсусу, дасягнутага кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у Асацы, будуць садзейнічаць эканамічным і гандлёвым кансультацыям на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі, прытрымлівацца прынцыпу ўзаемнай выгады, і пачнуць рух насустрач супрацьлегламу боку, то будзе дасягнуты вынік, які задаволіць народы абедзвюх краін, і атрымае падтрымку з боку сусветнай супольнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040