Кітай па ўстаноўленым плане выконвае працэдуру, звязаную са "спісам ненадзейных суб'ектаў" - Мінкамерцыі КНР
  2019-07-05 15:34:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай па ўстаноўленым плане выконвае працэдуру, звязаную са "спісам ненадзейных суб'ектаў", адпаведныя пастановы будуць апублікаваныя ў бліжэйшы час. Пра гэта ў чацвер заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн на чарговай прэс-канферэнцыі.

"Спіс ненадзейных суб'ектаў" ствараецца ў дачыненні да суб'ектаў, якія не выконваюць правілы рынку, не паважаюць дух кантракту, блакуюць або прыпыняюць пастаўкі кітайскім фірмам з некамерцыйнымі мэтамі. Раней Міністэрства камерцыі КНР ясна дало зразумець, што прадпрыемствам, якія выконваюць заканадаўчыя і нарматыўныя акты Кітая, правілы рынку і паважаюць дух кантракту, не варта турбавацца з гэтай нагоды.

Па словах Гаа Фэна, ён прыняў да ўвагі заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб дазволе амерыканскім прадпрыемствам прадаваць сваю прадукцыю кампаніі Huawei, зробленую падчас саміту G20. Кітай спадзяецца, што амерыканскі бок выканае свае абяцанні і як мага хутчэй спыніць памылковыя дзеянні па стрымліванні кітайскіх прадпрыемстваў з выкарыстаннем моцы дзяржавы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040