У Кітаі распрацавана адмысловая мабільная гульня
  2019-07-05 16:11:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Кітая прымае новыя меры па скарачэнні беднасці з дапамогай спецыяльна распрацаваных мабільных гульняў, каб прыцягнуць да ўдзелу вялікую колькасць карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту краіны.

Канцылярыя па барацьбе з беднасцю Міністэрства фінансаў КНР і платформа імгненнага абмену паведамленнямі WeChat аб'ядналі намаганні для распрацоўкі мабільнай гульні, якая дазваляе ігракам вырошчваць і прадаваць сельгаспрадукцыю. Ігракі могуць назапасіць балы на платформе шляхам продажу віртуальных прадуктаў, якія яны вырошчваюць. Затым яны могуць выкарыстоўваць назапашаныя балы ў якасці купонаў на зніжку ў інтэрнэт-краме падчас куплі рэальных тавараў, вырабленых мясцовымі фермерамі -- рыс і садавіну.

Летась Кітай вывеў з беднасці 13,86 мільёна чалавек у сельскіх раёнах, пры гэтым колькасць бедных сельскіх жыхароў скарацілася з 99 мільёнаў чалавек у канцы 2012 года да 16,6 млн чалавек па стане на канец мінулага года.

Кітай паставіў мэту выкараніць абсалютную беднасць да 2020 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040