Замежныя дыпламаты высока ацанілі дасягненні Сіньцзяна ў галіне абароны правоў чалавека і барацьбы з тэрарызмам
  2019-07-05 16:13:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 ліпеня ў Палацы Нацый у Жэневе пастаяннае прадстаўніцтва КНР у ААН правяло тэматычнае пасяджэнне «Развіццё і дасягненні Сіньцзяна ў галіне абароны правоў чалавека». У ім узялі ўдзел больш за 160 пастаянных прадстаўнікоў больш чым 20 краін у ААН, у тым ліку дыпламаты, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, СМІ і недзяржаўных арганізацый. Удзельнікі высока ацанілі развіццё і дасягненні Сіньцзяна ў галіне абароны правоў чалавека і барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Пастаянны прадстаўнік Кітая ў ААН Чэнь Сюй адзначыў, што Кітай перажывае перыяд самага хуткага і стабільнага развіцця. Бяспека і стабільнасць з'яўляюцца неабходнымі ўмовамі. У Сіньцзяне ставяць на першае месца забеспячэнне карэнных інтарэсаў народаў усіх нацыянальнасцей. Сіньцзян у адпаведнасці з законам строга змагаецца з гвалтоўнымі і тэрарыстычнымі злачынствамі. Адначасова надаецца вялікая ўвага прадухіленню тэрарыстычных актаў. За апошнія тры гады ў Сіньцзяне не адбылося ніводнага гвалтоўнага або тэрарыстычнага інцыдэнту. Кітай запрашае наведаць Сіньцзян людзей, здольных аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю.

Замежныя дыпламаты, якія наведалі Сіньцзян, адзначылі, што ў Сіньцзяне рэалізуюцца меры па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам. Зацікаўленыя краіны павінны вывучаць і пераймаць вопыт Кітая ў гэтай галіне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040