Некаторыя кітайскія арэалы пасялення пералётных птушак уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
  2019-07-08 10:14:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Баку на 43-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА прынята рашэнне аб уключэнні ў спіс Сусветнай спадчыны арэалаў пражывання пералётных птушак уздоўж узбярэжжа Жоўтага мора і Бахайскага заліва ў Кітаі. Гэта цэнтральны ўчастак міграцыйнага маршруту Усходняя Азія–Аўстралія, які знаходзіцца ў найбольшай небяспецы з усіх міграцыйных маршрутаў свету і ўключае самую вялікую колькасць знікаючых відаў жывёл. Арэалы адрозніваюцца высокай ступенню біяразнастайнасці: тут жыве каля 280 відаў рыб і больш за 500 відаў беспазваночных, што стварае багатую кармавую базу для мільёнаў пералётных птушак.

Такое рашэнне было аднагалосна падтрымана ўсімі членамі Камітэта. Пастаянны прадстаўнік КНР у ЮНЕСКА Шэнь Ян адзначыў, што гэта азначае прыхільнасць Кітая да захавання сусветнай прыроднай спадчыны. Ён выказаў спадзяванне, што астатнія ахоўныя зоны міграцыйнага маршруту Усходняя Азія–Аўстралія таксама будуць уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040