Кітай распрацоўвае 15-гадовы план развіцця індустрыі NEV
  2019-07-08 10:15:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай працуе над новым планам развіцця індустрыі транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі (NEV) на 2021-2035 гг., паведаміў намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі КНР Сінь Габінь.

Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР узначальвае складанне гэтага 15-гадовага плана для высвятлення шляху развіцця індустрыі ў краіне, заявіў ён на канферэнцыі NEV, якая прайшла ў мястэчку Бааа правінцыі Хайнань. Паводле яго слоў, план будзе падтрымліваць некалькі тэхналогій і дазволіць палепшыць выкарыстанне рынкавага механізму для стымулявання інавацый, а таксама аптымізаваць індустрыяльную планіроўку і развіваць інфраструктуру.

У бліжэйшай будучыні будзе апублікаваная палітыка "падвойнага інтэгравання" на 2021-2023 гг. для выяўлення грамадскай думкі па азначаным пытанні.

Схема "падвойнага інтэгравання", распрацаваная для падтрымкі галіны NEV, прадугледжвае ўзнагароджанне або пакаранне аўтавытворцаў станоўчымі ці адмоўнымі баламі за выдаткі паліва мадэлямі вырабленых імі аўтамабіляў. Традыцыйным вытворцам транспартных сродкаў, магчыма, давядзецца браць крэдыты ў вытворцаў NEV або павышаць эфектыўнасць выкарыстання паліва і развіваць уласны бізнес NEV, каб пазбегнуць пакарання.

Як паведаміў Сінь Габінь, у першыя пяць месяцаў бягучага года аб'ём вытворчасці і продажу NEV у Кітаі дасягнуў 480 тыс. і 464 тыс. адзінак, павялічыўшыся на 46% і 41,5% у гадавым вылічэнні адпаведна. На канец чэрвеня 2019 года ў Кітаі налічвалася 340 млн маторных транспартных сродкаў, сярод іх – 3,44 млн NEV. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040