У Кітаі 6 нацыянальных суперкамп'ютэрных цэнтраў фарміруюць новую мадэль развіцця гэтай галіны
  2019-07-08 11:11:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як стала вядома кар. Сіньхуа на мерапрыемстве, якое адбылося ў новым раёне Біньхай горада цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзінь (Паўночны Кітай), прысвечаным 40-годдзю развіцця кітайскай галіны вытворчасці суперкамп'ютараў і 10-годдзю ўстановы Нацыянальнага суперкамп'ютарнага цэнтра ў Цяньцзіне, да цяперашняга часу ў Цяньцзіне, Чаншэ (правінцыя Хунань, Цэнтральны Кітай), Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) і іншых кітайскіх гарадах адзін за адным былі пабудаваныя 6 суперкамп'ютарных цэнтраў нацыянальнага ўзроўню, якія надалі новы імпульс інавацыйнаму развіццю.

Яшчэ ў траўні 2009 года Міністэрства навукі і тэхналогій КНР ухваліла стварэнне Нацыянальнага суперкамп'ютарнага цэнтра ў Цяньцзіне, а затым таксама зацвердзіла будаўніцтва падобных цэнтраў у Шэьчжэне (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай), Цзінань (правінцыі Шаньдун, Усходні Кітай), Чанша, Гуанчжоу і Усі (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай). Пасля стварэння "Цяньхэ-1","Цяньхэ-2 " і іншых суперкамп'ютараў, у вышэйзгаданых нацыянальных суперкамп'ютэрных цэнтрах былі завершаны работы па іх размяшчэнні і прымяненні, тым самым адкрыўшы новы этап апераджальнага развіцця тэхналагічнай інавацыі і пераводу на прамысловую аснову кітайскіх незалежных суперкамп'ютараў.

Мінулыя 40 гадоў сталі часам бесперапыннага прарыву для кітайскай суперкамп'ютарнай індустрыі. На практыцы, з апорай на будаўніцтва нацыянальных суперкамп'ютэрных цэнтраў, а таксама пры ўзаемадзеянні і падтрымцы ўнутры краіны і ў рэгіёне, развіццё кітайскай суперкамп'ютарнай галіны выйшла на хуткасную магістраль.

"Суперкамп'ютары ўжо сталі эфектыўнай зброяй дзяржавы для праяўлення інавацыйных здольнасцяў", -- заявіў намеснік кіраўніка ўпраўлення па пытаннях развіцця і індустрыялізацыі высокіх і новых тэхналогій пры Міністэрстве навукі і тэхналогій Мэй Цзяньпін. Ён адзначыў, што на наступным этапе Кітай будзе даследаваць, будаваць і ўдасканальваць нацыянальную суперкамп'ютарную інфраструктуру, дзейнічаць узгоднена ў інтарэсах усёй краіны, а таксама падтрымліваць будаўніцтва новых нацыянальных суперкамп'ютарных цэнтраў у ключавых раёнах. "Спадзяюся, што гэтыя цэнтры аб'яднаюцца, стаўшы сапраўднай дзяржаўнай сеткай суперкамп'ютараў, і сфарміруюць новую мадэль сумеснага выкарыстання рэсурсаў нацыянальных суперкамп'ютараў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040