Кітай займае першае месца ў спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны пасля ўключэння руінаў старажытнага горада Лянчжу ў рэестр
  2019-07-08 11:13:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Камітэт сусветнай спадчыны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры /ЮНЕСКА/ у суботу ўнёс разваліны кітайскага старажытнага горада Лянчжу ў Спіс Сусветнай спадчыны ў якасці культурнага аб'екта, пасля гэтага агульная колькасць аб'ектаў Сусветнай спадчыны ў Кітаі дасягнула 55, што з'яўляецца самай вялікай у свеце.

Камітэт ЮНЕСКА заявіў, што разваліны старажытнага горада Лянчжу з'яўляюцца ўзорам выбітнай гарадской культуры і дасягненнем дагістарычнай рысавай цывілізацыі Кітая больш чым пяць тысяч гадоў таму.

Разваліны старажытнага горада Лянчжу знаходзяцца на раўніне ў горадзе Ханчжоу правінцыі Чжэцзян у Прыморскім раёне на паўднёвым усходзе Кітая, гэта быў рэгіянальны цэнтр улады і рэлігіі ранняй дзяржавы ў раёне возера Тайху.

У заяўцы на ўключэнне ў рэестр Сусветнай спадчыны паказаны раён плошчай 14,3 кв. км і буферная зона плошчай 99,8 кв. км. Комплекс Лянчжу складаецца з некалькіх частак, уключаючы старажытны горад /3300-2300 гг. да н. э./, грабніцы рознага ўзроўню іерархіі і шматфункцыянальную плаціну.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040