Банк Кітая атрымаў дазвол на выпуск 200 млн прывілеяваных акцый за мяжой
  2019-07-08 14:36:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Банк Кітая на днях атрымаў дазвол на прыцягненне да 20 млрд юаняў (каля 2,9 млрд дол. ЗША) або эквівалентнай сумы ў замежнай валюце шляхам продажу прывілеяваных акцый за мяжой.

Як гаворыцца ў заяве Банка Кітая, Камітэт па кантролі і кіраванні банкаўскай і страхавой дзейнасцю Кітая ўхваліў яго план па выпуску не больш за 200 млн прывілеяваных акцый на замежных рынках.

Паводле звестак, да канца 2018 года каэфіцыент непрацуючых крэдытаў Банка Кітая склаў 1,42%., што на 0,03 працэнтных пункта ніжэй, чым у канцы 2017 года.

Прывілеяваныя акцыі і звычайныя акцыі-гэта два асноўных тыпа акцый, якія кампаніі прапануюць інвестарам. Трымальнікі прывілеяваных акцый валодаюць прыярытэтнымі правамі ў размеркаванні прыбыткаў і рэшткавых сродкаў у параўнанні з трымальнікамі звычайных акцый.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040