Сі Цзіньпін заклікаў да замацавання дасягненняў у рэфармаванні партыйных і дзяржаўных інстытутаў
  2019-07-08 15:13:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін выступіў з заявай на пасяджэнні па падвядзенні вынікаў рэформы партыйных і дзяржаўных інстытутаў.

Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць замацавання дасягненняў у рэфармаванні партыйных і дзяржаўных інстытутаў, мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і спосабаў кіравання. Па словах кітайскага лідара, паглыбленне рэформы партыйных і дзяржаўных інстытутаў з'яўляецца сістэматычным і цэласным пераўтварэннем партыйна-дзяржаўных арганізацыйных структур і сістэмы дзяржаўнага кіравання.

«Мы прыкладаем намаганні для паглыблення рэформы цэнтральных і мясцовых інстытутаў, а таксама іншых органаў улады на розных узроўнях, надаючы ўвагу ўдасканаленню такіх сістэм, як кіруючая сістэма, урадавая сістэма кіравання, сістэма кіраўніцтва і кіравання ўзброенымі сіламі, сістэма забеспячэння дзейнасці масавых грамадскіх арганізацый. Мы таксама прымаем меры па ўмацаванні лідарства КПК і здольнасці ўрада па выкананні абавязкаў, а таксама па павышэнні баяздольнасці ўзброеных сілаў і жыццяздольнасці грамадскіх арганізацый», - адзначыў Сі Цзіньпін.

«У цяперашні час у краіне ў асноўным сфарміравана сістэма партыйна-дзяржаўнага кіравання ў адпаведнасці з патрабаваннямі новай эпохі, што забяспечвае надзейныя арганізацыйныя гарантыі для паляпшэння і развіцця сацыялістычнай сістэмы з кітайскай спецыфікай і садзейнічання мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і патэнцыялу кіравання», - падкрэсліў кітайскі лідар .

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040