Фітнес-індустрыя Кітая мае больш за 64 млн актыўных карыстальнікаў штомесяц
  2019-07-08 15:24:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць штомесячных актыўных карыстальнікаў фітнес-індустрыі Кітая вырасла на 1,7 прац. у гадавым вылічэнні да 64,22 мільёна чалавек у канцы траўня 2019 года, гаворыцца ў прамысловай справаздачы.

Дзякуючы тэндэнцыі росту спартыўнай індустрыі краіны, падгаліны, уключаючы вытворчасць спартыўнага інвентара і мерапрыемствы па фітнесу, зафіксавалі двухзначны рост у гадавым вылічэнні, адзначаецца ў справаздачы, апублікаванай пастаўшчыком паслуг вялікіх даных QuestMobile.

Колькасць кітайцаў, якія выкарыстоўваюць мабільныя прыкладанні для заняткаў спортам і фітнесам, перавысіла 60 млн чалавек з сакавіка бягучага года, у той час як вядучыя прыкладанні зафіксавалі значны рост карыстальнікаў, гаворыцца ў справаздачы.

У ёй таксама адзначаецца, што, у сувязі з павелічэннем насельніцтва, якое займаецца спортам, спартыўныя брэнды і рознічныя гандляры працягваюць выходзіць на кітайскі рынак.

Чакаецца, што да 2020 года выдаткі на спорт у Кітаі дасягнуць 1,5 трлн юаняў (каля 221 млрд. долараў), гаворыцца ў двухгадовым нацыянальным плане па стымуляванні спажывання ў сферы спорту, сумесна апублікаваным у пачатку гэтага года Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах фізкультуры і спорту і Дзяржаўным камітэтам па развіцці і рэформах КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040