Валютныя рэзервы Кітая выраслі на 0,6% да 3,1192 трлн долараў
  2019-07-08 15:52:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на канец чэрвеня 2019 года валютныя рэзервы Кітая выраслі да 3,1192 трдн долараў, павялічыўшыся на 0,6 працэнта ў параўнанні з паказчыкам у канцы траўня. Пра гэта сведчаць афіцыйныя даныя, апублікаваныя ў панядзелак.

Па словах Ван Чуньін, афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР, павышэнне валютных рэзерваў у чэрвені было звязана з шэрагам фактараў, уключаючы ваганні абменных курсаў і цэн на актывы.

Нягледзячы на якая зменлівасць знешніх фактараў, кітайская эканоміка захавала агульную стабільнасць і дзейнічае ў разумных дыяпазонах з пачатку года, сказала Ван Чуньін, адзначыўшы, што на кітайскім валютным рынку захаваўся базісны баланс паміж прапановай і попытам. Яна запэўніла, што Кітай будзе прыкладаць намаганні для забеспячэння высакаякаснага развіцця эканомікі, пашырэння ўсебаковай адкрытасці і павышэння гібкасці і ўстойлівасці нацыянальнай эканомікі. Гэтыя меры дапамогуць умацаваць аснову для падтрымання стабільнасці на валютным рынку Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040