Кітайскія студэнты паказалі добрыя вынікі на Сусветным чэмпіянаце па робататэхніцы-2019
  2019-07-09 10:11:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Робаты-футбалісты, распрацаваныя студэнтамі Чжэцзянскага ўніверсітэта, разграмілі сапернікаў, такім чынам, кітайская каманда перамагла ў адной з дысцыплін на Сусветным чэмпіянаце па робататэхніцы-2019, які праходзіць у аўстралійскім Сіднэі.

Цяперашнія спаборніцтвы ўключаюць пяць асноўных дысцыплін: робат-футбол, прамысловыя робаты, робаты-выратавальнікі, хатнія робаты і робаты, створаныя маладымі навукоўцамі.

Дарэчы, у гэтым годзе каманда з Чжэцзянскага ўніверсітэта атрымлівае перамогу ў футболе ўжо ў чацвёрты раз. Акрамя дзяцей з Чжэцзяна, у спаборніцтвах прымалі ўдзел студэнты з Пекінскага ўніверсітэта інфарматыкі і тэхналогій, яны занялі другое месца, добра паказала сябе і каманда з універсітэта Цінхуа.

Нагадаем, што 7-дзённы Сусветны чэмпіянат па робататэхніцы -2019 завяршаецца 8 ліпеня. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 2000 ігракоў з 200 камандаў з усяго свету.

Нагадаем, упершыню мерапрыемства было праведзена ў 1997 годзе. Сёння яно набыло статус значнай міжнароднай падзеі ў галіне прымянення штучнага інтэлекту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040