Сярэднія гадавыя даходы жыхароў Пекіна, Шанхая і Цяньцзіня перавысілі 100 тыс. юаняў
  2019-07-09 10:20:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з няпоўнай статыстыкай, па стане на 7 ліпеня, 27 правінцый Кітая падалі даныя аб сярэднегадавой заработнай плаце працаўнікоў на дзяржаўных і прыватных прадпрыемствах у 2018 годзе. Па гэтым паказчыку Пекін, Шанхай і Цяньцзінь занялі першую тройку ў краіне, сярэднія гадавыя даходы жыхароў у гэтых трох гарадах, якія працуюць не ў прыватным сектары, перавысілі 100 тыс. юаняў.

Раней, 14 траўня, Дзяржаўнае ўпраўленне статыстыкі Кітая ўжо апублікавала даныя, якія паказалі, што сярэдняя гадавая заработная плата работнікаў дзяржаўных гарадскіх

прадпрыемстваў у мінулым годзе склала каля 82 тыс. 500 юаняў, яна павялічылася больш чым на 8 тыс. юаняў, у параўнанні з 2017 годам, намінальны рост - 11%; сярэдняя гадавая заработная плата ў прыватным сектары склала крыху больш за 49 тыс. 500 юаняў, павялічыўшыся без малога на 4 тысячы женьміньбі, у параўнанні з папярэднім годам, намінальны рост склаў 8,3%.

Што датычыцца прычыны павышэння сярэдніх гадавых даходаў пекінцаў, прадстаўнік сталічнага статыстычнага ўпраўлення адзначыў, што у 2018 годзе ВУП на душу насельніцтва ў Пекіне павялічыўся са 129 тыс. юаняў у 2017 годзе да 140 тысяч. Стабільнае развіццё эканомікі заклала трывалую аснову для павышэння сярэдняй заработнай платы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040