Найбуйнейшае ў свеце шпітальнае судна выйшла ў плаванне
  2019-07-09 14:28:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пабудаванае Кітаем неафіцыйнае шпітальнае судна выйшла ў плаванне з Цяньцзіня. Пра гэта паведаміла кампанія-вытворца судна. Карабель абсталяваны па апошнім слове тэхнікі, з'яўляецца найбуйнейшым у свеце ў сваім родзе.

Судна пабудавана суднабудаўнічай кампаніяй "Цяньцзінь Сіньган". Карабель абсталяваны электрычнай рухальнай устаноўкай, здольнай круціцца на 360 градусаў вакол сваёй восі. Ён можа здзяйсняць кругасветнае плавання і прадастаўляць медыцынскае абслугоўванне, праводзіць прафесійную падрыхтоўку кадраў.

Шпіталь 12-палубнага судна складаецца з лабараторыі, клінікі агульнага профілю, афтальмалагічнага і стаматалагічнага аддзяленняў. Карабель таксама абсталяваны каютамі і сямейнымі нумарамі, а таксама зонамі адпачынку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040