Аўтары даклада Сусветнага банка высока ацанілі высакахуткасныя чыгункі Кітая
  2019-07-09 15:37:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У справаздачы Сусветнага банка, апублікаваным 8 ліпеня, заключаецца выснова: вопыт Кітая ў развіцці рэйкавага транспарту высокіх хуткасцей варта вывучаць. Доўгатэрміновае комплекснае планаванне і стандартызацыя праектавання з'яўляюцца ключавымі элементамі поспеху, паведамляюць аўтары. Менавіта дзякуючы гэтаму кошт будаўніцтва высакахуткасных чыгуначных шляхоў у Кітаі складае толькі каля двух трацін кошту ў іншых краінах.

«Кітай пабудаваў найбуйнейшую ў свеце сетку высакахуткасных чыгунак, і яе пазітыўны эфект выходзіць за рамкі самой чыгуначнага гаспадаркі. Гэта прывяло да зменаў у мадэлях гарадскога развіцця, росту маштабаў турызму і садзейнічання рэгіянальнаму эканамічнаму росту», -- распавёў дырэктар Кітайскага бюро Сусветнага банка Марцін Райзер. -- Шырокія пласты насельніцтва Кітая зараз могуць падарожнічаць зручным і надзейным спосабам, чым калі-небудзь раней. Будаўніцтва высакахуткаснай чыгуначнай сеткі ў Кітаі таксама заклала аснову для скарачэння выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу».

На канец мінулага года агульная працягласць чыгунак у КНР дасягнула 131 тыс. км. Дзеючых высакахуткасных шляхоў -- звыш 29 тыс. км, а гэта больш за 60% агульнасусветнага паказчыка. У параўнанні з аўтамабілямі і авіяцыяй высакахуткасныя чыгуначныя перавозкі ў Кітаі маюць канкурэнтную перавагу ў межах 1200 кіламетраў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040