Кітай заклікаў ЗША спыніць пастаўкі зброі на Тайвань
  2019-07-10 11:02:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у аўторак заклікаў ЗША неадкладна спыніць продаж узбраенняў Тайваню і ваенныя кантакты з востравам.

"Кітай настойліва заклікаў ЗША выконваць прынцып аднаго Кітая і прынцыпы трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, неадкладна спыніць продаж зброі і ваенныя кантакты з Тайванем, каб пазбегнуць нанясення далейшай шкоды кітайска-амерыканскім двухбаковым адносінам, міру і стабільнасці ў раёне Тайваньскага праліва", -- заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Такую заяву чыноўнік кітайскайга МЗС зрабіў у адказ на паведамленні аб планах ЗША па продажы ўзбраенняў Тайваню на суму 2,2 млрд. долараў, у тым ліку танкаў M1A2 Abrams і зенітна-ракетных комплексаў Stinger. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040