44-я сесія Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пройдзе ў КНР
  2019-07-10 15:00:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

44-я сесія Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пройдзе ў кітайскім горадзе Фучжоу ў правінцыі Фуцзянь у 2020 годзе. Пра гэта ў аўторак заявіў старшыня 43-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны Абульфас Гараеў.

Акрамя таго, намеснік міністра адукацыі КНР Цянь Сюецзюнь быў абраны старшынёй 44-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны.

Выступаючы з прамовай, Цянь Сюецзюнь адзначыў, што Кітай будзе прыкладаць усе намаганні з Цэнтрам сусветнай спадчыны для паспяховага правядзення сесіі ў наступным годзе і ўносіць свой уклад у культурныя абмены, устойлівае развіццё і будаўніцтва супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва.

Нагадаем, што 43-я сесія Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА праходзіць з 30 чэрвеня па 10 ліпеня ў азербайджанскай сталіцы. У ёй бяруць удзел больш за 2500 прадстаўнікоў са 180 краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040