У чэрвені СPI ў Кітаі вырас на 2,7%
  2019-07-10 15:58:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У чэрвені індэкс спажывецкіх цэн -- асноўны паказчык інфляцыі -- у Кітаі вырас на 2,7%, паведаміў у сераду Дзяржстат КНР. Тэмпы росту гэтага паказчыка адпавядалі рынкавым чаканням і засталіся нязменнымі ў параўнанні з папярэднім месяцам.

У першым паўгоддзі бягучага года СPI Кітая вырас на 2,2% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

У чэрвені ўзровень цэн на харчовыя прадукты вырас на 8,3% у гадавым вылічэнні, а на нехарчовыя прадукты -- на 1,4%. Рост СPI адзначаны як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040