Кітай ўзмацніў абарону інтэлектуальнай уласнасці
  2019-07-10 16:10:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першай палове года 6529 выпадкаў парушэння патэнтавых правоў было выяўлена ў Кітаі. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні па справах інтэлектуальнай уласнасці КНР. Колькасць выдадзеных патэнтаў на вынаходніцтвы склала 238 тыс. Па колькасці выдадзеных патэнтаў на вынаходніцтвы кампаніі Huawei з 2314 патэнтамі і SINOPEC з 1595 патэнтамі займаюць першае і другое месцы сярод айчынных прадпрыемстваў.

Па стане на канец чэрвеня Кітай меў 12,5 патэнтаў на вынаходніцтвы на 10 тыс. чалавек. У першым паўгоддзі 2019 года колькасць замежных заявак на патэнты на вынаходніцтвы і таварныя знакі склала 78 тыс. і 127 тыс., павялічыўся на 8,6 і 15,4 працэнта адпаведна ў гадавым вылічэнні. Па колькасці пададзеных заявак на атрыманне патэнтаў на вынаходніцтвы першыя тры месцы занялі Японія, ЗША і Германія.

У Кітаі працягваецца тэндэнцыя да дынамічнага росту колькасці замежных заявак, што ў поўнай меры дэманструе цвёрдую ўпэўненасць глабальных інавацыйных суб'ектаў у абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці ў Кітаі і яго бізнес-асяроддзі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040