У Пекіне спадзяюцца на ўсведамленне ЗША згубнасці паставак зброі на Тайвань
  2019-07-10 16:42:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да неадкладнага спынення паставак узбраенняў на Тайвань і ўстрымання ад ваенных кантактаў з востравам Кітай заклікаў Злучаныя Штаты. Незадаволенасць у Пекіне выклікала адабрэнне Дзярждэпартаментам новай здзелкі паміж Вашынгтонам і Тайбэем на суму 2,2 млрд долараў. "Гэтым крокам амерыканскі бок груба ўмешваецца ва ўнутраныя справы Кітая і наносіць шкоду міру і стабільнасці паміж двума берагамі Тайваньскага праліва», - заявілі ў Канцылярыі па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР.

Законапраект кангрэсменаў-рэспубліканцаў-дадатковы фактар ціску на Кітай, а таксама фактычнае парушэнне прынцыпу «аднаго Кітая» і прынцыпаў, замацаваных у трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке. Продаж ЗША ўзбраенняў Тайваню з'яўляецца актам подрывв суверэнітэту Кітая і замахам на яго бяспеку. Новы крок Вашынгтона ў супрацьстаянні з Пекінам наносіць сур'ёзны ўрон міру і стабільнасці ў рэгіёне Тайваньскага праліва.

Варта адзначыць - цяперашняя вайсковая здзелка, калі яна адбудзецца, стане найбуйнейшай з часоў прыходу да ўлады Дональда Трампа. Папярэднія, абвешчаныя ў чэрвені 2017 года, верасні 2018 года і красавіку бягучага, уключалі ваеннае навучанне, тэхнічнае абслугоўванне і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. Штаты завозілі на востраў тарпеды, супрацьрадыяцыйныя ракеты і кампаненты ракет.

Відавочна, што пастаўкі пераследуюць мэту не столькі задавальнення інтарэсаў амерыканскіх вытворцаў зброі, колькі ўзмацнення ціску на Кітай і стрымлівання яго эканамічнага развіцця.

Нагадаем, што ў мінулым годзе ЗША прынялі новы закон аб паездках на Тайвань, згодна з якім амерыканскім чыноўнікам дазволена наведваць востраў, а тайваньскіх службовых асоб у ЗША належыць прымаць на афіцыйным узроўні. Такім чынам, прынцып "аднаго Кітая" Амерыкай выконваецца толькі на паперы. У траўні гэтага года Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла закон "аб гарантыях Тайваня 2019 года", які замацоўвае правілы рэгулярных продажаў зброі. І вось цяпер Дзярждэпартамэнт ухваліў пастаўкі ўзбраенняў на фоне абвастрэння амерыкана-кітайскіх гандлёвых супярэчнасцяў. Мэта Белага дома, які разыгрывае карту з Тайванем для ўзмацнення ціску на Кітай, зразумелая і ясная!

У цяперашні час адносіны паміж мацерыковым Кітаем і Тайванем развіваюцца ў правільным накірунку, калі іх сувязі садзейнічаюць міру, росквіту і свабоднаму развіццю абодвух бакоў. Будучы самым важным інвестыцыйным партнёрам Тайваня, мацерыковы Кітай па-ранейшаму застаецца найбуйнейшым экспартным рынкам для вострава.

Аб'ём гандлю паміж мацерыковай часткай Кітая і Тайванем у мінулым годзе перавысіў 200 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся на 13,2% у гадавым выражэнні. Мацерыковую частку Кітая наведалі больш за 4 млн тайваньскіх турыстаў. Расце эканамічная інтэграцыя Тайваня з мацерыковай КНР. Павышаецца пачуццё задавальнення ў народаў двух берагоў Тайваньскага праліва.

Як разумна адзначалася тайваньскімі СМІ, новая адміністрацыя ЗША выкарыстоўвае Тайвань у якасці "разменнай манеты" у гандлёвых пытаннях з мацерыковым Кітаем. Чым мацней абвастраюцца адносіны паміж берагамі Тайваньскага праліва, тым паўнаводней паток амерыканскай зброі на востраў. На думку Тайбэя, для забеспячэння стабільнага развіцця неабходна спадзявацца толькі на Злучаныя Штаты. Але ўсё не так проста, як Тайвань уяўляе сабе. Бо тыя, хто абапіраецца на замежнікаў дзеля ўласнага ўздыму, заплацяць за гэта высокі кошт.

У апошнія гады дзяржавы, адна за адной, разрывалі дыпламатычныя адносіны з Тайванем, усталёўваючы іх наўпрост з КНР. Адначасова прынцып "адзінага Кітая" укараняецца ў міжнароднай супольнасці.

Падчас нядаўняй сустрэчы ў Асацы кіраўнікі Кітая і Злучаных Штатаў дамовіліся выбудоўваць кітайска-амерыканскія адносіны на аснове каардынацыі, супрацоўніцтва і стабільнасці, а таксама аднавіць гандлёва-эканамічныя кансультацыі на аснове роўнасці і ўзаемнай павагі.

Менавіта на гэтым фоне Вашынгтон зноў ідзе на зброевае пагадненне з Тайванем, што супярэчыць кансенсусу, дасягнутаму кіраўнікамі дзвюх дзяржаў. Новае рашэнне ЗША не толькі падрывае нармалізацыю сувязяў паміж двума берагамі Тайваньскага праліва, але і не прынясе якой-небудзь карысці працэсу ўрэгулявання рознагалоссяў паміж Кітаем і ЗША.

Зброя Злучаных Штатаў не можа забяспечыць бяспеку Тайваня. Будучыня вострава заключаецца выключна ў аб'яднанні краіны. Дабрабыт тайваньскіх суайчыннікаў цесна звязаны з ажыццяўленнем адраджэння кітайскай нацыі.

Ніякія знешнія сілы не павінны недаацэньваць рашучасць і волю Кітая абараняць нацыянальны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, а таксама забяспечваць мір і стабільнасць у раёне Тайваньскага праліва.

Як заявіў афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР Ма Сяагуан, не варта выклікаць агонь на сябе якой-небудзь правіннасцю, здзейсненай з аглядкай на падтрымку з боку замежнікаў і накіраванай на абвастрэнне варожасці, за яе абавязкова давядзецца расплачвацца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040