Кітай займае першае месца ў свеце па аб'ёме вытворчасці прадукцыі лёгкай прамысловасці
  2019-07-11 10:10:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР сёння апублікавала чарговы даклад, прысвечаны поспехам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 70-гадоў з моманту ўтварэння КНР. Паводле даклада, вытворчая магутнасць прамысловай галіны КНР імкліва ўзрасла за мінулыя 70 гадоў. На сённяшні дзень Кітай займае першае месца ў свеце па аб'ёме вытворчасці больш за 100 відаў тавараў лёгкай прамысловасці.

Як паказваюць даныя, у Кітаі назіраецца імклівы рост прамысловасці. Валавая дабаўленая вартасць у названай галіне з 12 млрд юаняў у 1952 годзе павялічылася да 30,5 трлн юаняў у 2018 годзе, або рост у 970,6 раза з улікам нязменнасці коштаў. У той жа час прамысловая галіна Кітая падпала пад уплыў гістарычных пераменаў, якія адбыліся на міжнароднай арэне. Паводле даных Сусветнага банка, разлічаная ў бягучых цэнах (у доларах ЗША) валавая дабаўленая вартасць у апрацоўчай прамысловасці Кітая ў 2010 годзе ўпершыню перавысіла паказчык ЗША, ператварыўшы Кітай у самую магутную вытворчую дзяржаву ў свеце, якая з тых часоў утрымлівае першынство на працягу некалькіх гадоў запар. Доля валавой дабаўленай вартасці ў апрацоўчай прамысловасці Кітая ў 2017 годзе дасягнула 27% агульнай вартасці ў свеце, стаўшы важным рухавіком актывізацыі росту глабальнай прамысловасці.

Згодна з дакладам, у Кітаі таксама адзначаецца імклівы рост вытворчасці рознай высокатэхналагічнай прадукцыі. У 2018 годзе аб'ём вытворчасці мабільных тэлефонаў, кампэютараў, тэлевізараў дасягнуў 1800 млрд адзінак, 310 млн адзінак і 190 млн адзінак адпаведна, удзельная вага якіх займае 70-90% агульнасусветнага аб'ёму; аб'ём вытворчасці аўтамабіляў склаў 27,819 млн адзінак, застаючыся найбуйнейшым у свеце на працягу некалькіх гадоў запар. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040