У першым паўгоддзі адзначаны ўстойлівы рост колькасці замежных заявак на рэгістрацыю правоў інтэлектуальнай уласнасці
  2019-07-11 10:15:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных, апублікаваных 9 ліпеня Дзяржаўным упраўленнем па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці КНР, у першым паўгоддзі стабільна расце колькасць замежных заявак на рэгістрацыю правоў інтэлектуальнай уласнасці (ПІУ). Гэта сведчыць пра ўпэўненасць міжнароднай супольнасці ў абароне ПІУ ў Кітаі.

За першую палову 2019 года колькасць замежных заявак на патэнтаванне вынаходак і таварных марак дасягнула 78 тыс. і 127 тыс. адпаведна, павялічыўшыся прыкладна на 8,5% і 15,5% у гадавым вылічэнні. Больш за ўсё падобных заявак паступіла ад Японіі, ЗША і Германіі, прыросты склалі 12,6%, 3,4% і 6.6%.

Кіраўнік дэпартамента стратэгічнага планавання Дзяржаўнага ўпраўлення па справах інтэлектуальнай уласнасці Кітая лічыць, што колькасць замежных заявак на рэгістрацыю выключных правоў разглядаецца як флюгер або барометр развіцця дзелавога асяроддзя той ці іншай дзяржавы. Працяглы і ўстойлівы рост паказчыкаў прадэманстраваў упэўненасць глабальных інавацыйных суб'ектаў у кітайскім рынку.

Па словах Гэ Шу, Кітай будзе і надалей на аснове палітыкі абароны ПІУ стымуляваць інавацыйную дзейнасць, працягваць паляпшэнне спрыяльнага бізнес-асяроддзя і інавацыйнай экасістэмы, што паслужыць гарантыяй у справе садзейнічання навукова-тэхнічным сувязям і наватарству ў глабальным маштабе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040