Пасол Вялікабрытаніі ў ЗША абвясціў аб сыходзе ў адстаўку
  2019-07-11 16:33:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасол Вялікабрытаніі ў ЗША Кім Дэрак у сераду адправіў пасланне ў МЗС, абвясціўшы аб сваім сыходзе ў адстаўку, адзначыўшы, што ён не прыдатны для паста пасла, паколькі раскрыццё сакрэтных дакументаў, якія тычацца яго крытыкі ў адрас адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, выклікала распаўсюджванне розных здагадак.

  З моманту ўцечкі інфармацыі з'явілася занадта шмат домыслаў адносна паста і працягласці знаходжання К. Дэрака на пасадзе пасла, што не дазволіць яму працягнуць працу. Сваім сыходам у адстаўку К. Дэрак разлічвае пакласці канец гэтым чуткам.

  Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй выказала "вялікае шкадаванне" ў сувязі з рашэннем К. Дэрака, адзначыўшы, што ўраду патрэбныя "усебаковыя і шчырыя прапановы" яго супрацоўнікаў і што Вялікабрытанія ўдзячная К. Дэраку за годную службу.

  МЗС Вялікабрытаніі назваў К. Дэрака "выдатным дыпламатам-прафесіяналам".

  Нагадаем, што брытанскія СМІ 7 ліпеня апублікавалі некалькі пратаколаў і тэлеграм, накіраваных К. Дэракам свайму ўраду, у якіх ён назваў адміністрацыю Д. Трампа "не функцыянуючай належным чынам", "непрадказальнай" і "няздольнай" сістэмай.

  Пазней прэзідэнт ЗША заявіў, што больш не будзе мець ніякіх спраў з брытанскім дыпламатам. У "Твітэры" ён назваў К. Дэрака "дзіўным, дурным" паслом. "Я не знаёмы з гэтым паслом, але ён не атрымаў у ЗША станоўчых водгукаў. Мы не будзем больш мець з ім справы".

  Раней афіцыйны прадстаўнік Тэрэзы Мэй заявіў, што прэм'ер "цалкам давярае" К. Дэраку і не адкліча яго на радзіму, аднак не згодная з вострай крытыкай К. Дэрака ў адрас адміністрацыі прэзідэнта ЗША. МЗС Вялікабрытаніі таксама заявіла аб пачатку расследавання адносна раскрыцця сакрэтных дакументаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040