У Кітаі з'явілася звыш 30 млн га новых лясоў
  2019-07-11 16:36:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На праграму аднаўлення лясоў і травяністага покрыва на ворных угоддзях, старт якой быў дадзены ў 1999 годзе, Кітай выдаткаваў звыш 500 млрд. юаняў, у выніку чаго створана больш за 33 млн га новых лясных і лугавых угоддзяў. Пра гэта распавёў кіраўнік цэнтра па справах аднаўлення ворных зямель Дзяржупраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі Кітая Чжоу Хуншэн.

Ён адзначыў, што рэалізацыя праграмы паскарае працэс азелянення ў краіне, у выніку плошча лясоў павялічылася ў сярэднім на 4%. Паводле яго слоў, 32 млн сялянскіх падворкаў атрымалі матэрыяльную дапамогу за вывад з абароту ворных зямель -- 9800 юаняў на падворак. Апроч таго, праграма спрыяла структурнай перабудове вытворчасцi ў вёсцы і фармаванню галін экалагічнай эканомікі.

Чжоу Хуншэн таксама звярнуў увагу на тое, што Кітай будзе і далей пашыраць праграму: у прыватнасці, за кошт уключэння ў яе ворных зямель, якімі валодаюць дзяржаўныя лесанарыхтоўчыя раёны і прыродныя запаведнікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040