Кітай і ЗША ўзгадняюць наступныя канкрэтныя крокі па аднаўленні гандлёва-эканамічных кансультацый
  2019-07-12 11:19:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік Мінкамерцыі КНР Гаа Фэн заявіў, што гандлёва-эканамічныя камісіі Кітая і ЗША ў адпаведнасці з дамоўленасцю, дасягнутай на сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у Осацы, на парытэтнай аснове аднаўляюць гандлёва-эканамічныя кансультацыі. У сапраўдны момант гандлёва-эканамічныя групы ўзгадняюць канкрэтныя крокі.

Кіраўнікі дэлегацый бакоў на кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацыях на высокім узроўні правялі тэлефонную размову і абмяняліся меркаваннямі адносна рэалізацыі кансенсусу, дасягнутага кіраўнікамі КНР і ЗША на сустрэчы ў горадзе Осака. "Пазіцыя кітайскага боку па пытанні кансультацый з'яўляецца паслядоўнай і выразнай: карэнныя заклапочанасці Кітая павінны быць належным чынам вырашаны", -- сказаў Гаа Фэн і дадаў, што бакі шляхам раўнапраўнага дыялогу і з улікам заклапочанасцей адзін аднаго абавязкова знойдуць спосаб вырашэння існуючых пытанняў. Гэта адпавядае інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, інтарэсам усяго свету.

ЗША вырашылі вызваліць ад выплаты мытных пошлін 110 найменняў кітайскіх тавараў. Гаа Фэн адзначыў, што гаворка ідзе пра рэгулярную працэдуру Злучаных Штатаў па адмене мытных пошлін. У Кітаі таксама створаны аналагічны механізм вызвалення ад выплаты пошлін па запыце прадпрыемстваў. Чыноўнік падкрэсліў, што Кітай заклікае амерыканскі бок выканаць свае абяцанні і як мага хутчэй спыніць практыку дзяржаўнага ціску на кітайскія прадпрыемствы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040