У Кітаі з канвеера сышоў звышмагутны кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 240 тон
  2019-07-12 14:52:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У горадзе Датун правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая з канвеера сышоў першы звышмагутны кар'ерны самазвал з электрамеханічнай трансмісіяй грузападымальнасцю 240 тон.

  Новая тэхніка распрацавана CRRC Datong са. Ltd., даччынай кампаніяй кітайскай лакаматывабудаўнічай карпарацыі CRRC. Самазвал прызначаны для транспарціроўкі горнай масы на адкрытых распрацоўках карысных выкапняў і на будаўніцтве буйных гідратэхнічных збудаванняў, піша газета China Science Daily ў чацвер.

  Гэты грузавік-гігант здольны развіваць хуткасць 57 км / г. Тэхналогіі і ключавыя кампаненты былі распрацаваны самастойна ў кампаніі CRRC Datong Со Ltd.

  Навінка, паводле афіцыйных даных, адрозніваецца высокай энергаэфектыўнасцю, паколькі працуе як на звадкаваным прыродным газе, так і на дызельным паліве, што дазваляе знізіць кошт эксплуатацыі на 8-15 прац. і скараціць выкіды вуглякіслага і іншых парніковых газаў на 20 прац.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040