Кітай працягне намаганні па барацьбе са зменай клімату
  2019-07-12 15:52:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай працягне намаганні па барацьбе са зменай клімату і плануе ўвесці дадатковыя меры па ўзмацненні энергазберажэння і скарачэння выкідаў. Пра гэта стала вядома на нарадзе, якая прайшла пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна. Ён заклікаў прыкласці больш намаганняў для рэалізацыі абяцанні аб тым, што да 2030 года агульны аб'ём выкідаў вуглякіслага газу ў краіне дасягне піка і інтэнсіўнасць выкідаў вугляроду рэзка скароціцца.

Лі Кэцян далей адзначыў, што Кітай гатовы разам з міжнароднай супольнасцю падтрымаць Рамачную канвенцыю ААН аб змяненні клімату і Парыжскае пагадненне па клімаце ў адпаведнасці з прынцыпам агульнай, але дыферэнцыраванай адказнасці, справядлівасці і адпаведных магчымасцей. Паводле яго слоў, неабходны дадатковыя намаганні для таго, каб шматбаковыя перамовы па кліматычных зменах адлюстроўвалі патрэбы краін, якія развіваюцца, і спрыялі развіццю глабальнага кіравання кліматам у больш справядлівым напрамку.

Апроч барацьбы са змяненнем клімату, Лі Кэцян абвясціў аб шэрагу мер па эканоміі энергіі і скарачэнні выкідаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040