Кітай рашуча абароніць законныя правы і інтарэсы замежных прадпрыемстваў - Мінкамерцыі КНР
  2019-07-12 16:32:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай не аказвае ціску і не дыскрымінуе ніякія замежныя прадпрыемствы, а будзе рашуча абараняць іх законныя правы і інтарэсы. Пра гэта заявіў напярэдадні афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі.

  Каментуючы нядаўнія паведамленні СМІ аб тым, што частка дзеючых у Кітаі прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі занепакоеныя інвестыцыйным асяроддзем Кітая, Гаа Фэн адзначыў, што Мінкамерцыі прыняў да ўвагі адпаведныя паведамленні.

  Паводле яго слоў, гандлёвыя трэнні паміж Кітаем і ЗША, справакаваныя Злучанымі Штатамі ў аднабаковым парадку, негатыўна адбіліся на інвестыцыйнай і гаспадарчай упэўненасці часткі дзеючых у Кітаі замежных прадпрыемстваў, некаторыя з іх занепакоеныя тым, што ў іх дачыненні могуць быць прынятыя меры ў адказ. 

  Гаа Фэн сказаў, кітайскі ўрад нязменна надае сур'ёзную ўвагу прыцягненню замежных інвестыцый. З пачатку бягучага года ў краіне прынялі шэраг мер па падтрымцы развіцця прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі. Напрыклад, Кітай апублікаваў Закон аб замежных інвестыцыях, скараціў "негатыўны" спіс для замежных інвестыцый у краіну і ў пілотныя зоны свабоднага гандлю, апублікаваў каталог галін, у якіх заахвочваецца ўдзел замежных інвестыцый.

  Гаа Фэн паведаміў, што Мінкамерцыі правёў некалькі сустрэч, падчас якіх былі заслуханы меркаванні замежных інвестараў і просьба -- аказаць ім дапамогу ў пераадоленні цяжкасцяў. Усё гэта ў поўнай меры сведчыць аб тым, што рашучасць кітайскага ўрада падтрымліваць развіццё такіх прадпрыемстваў у краіне не зменіцца, падкрэсліў ён.

  Паводле звестак, апублікаваных Мінкамерцыі ў чацвер, у першай палове 2019 года ў Кітаі было зарэгістравана 20131 прадпрыемства з удзелам замежных інвестыцый, аб'ём фактычна выкарыстаных інвестыцый вырас на 7,2% у гадавым выражэнні да 478,33 млрд юаняў /70.74 млрд дол. ЗША/. У прыватнасці, у чэрвені былі практычна выкарыстаны замежныя інвестыцыі на агульную суму 109,27 млрд юаняў з прыростам на 8,5%.

  Гаа Фэн заявіў, што кітайскі ўрад і далей будзе пашыраць доступ на рынак, прасоўваць лібералізацыю і спрашчэнне працэдур інвестыцый, узмацняць абарону правоў і інтарэсаў замежных інвестараў, ствараць больш стабільнае, справядлівае, празрыстае і прадказальнае інвестыцыйнае асяроддзе, прадастаўляць больш якасныя паслугі прадпрыемствам з замежнымі інвестыцыямі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040