Кітай увядзе санкцыі супраць амерыканскіх кампаній, якія прадаюць зброю Тайваню
  2019-07-15 10:22:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай мае намер увесці санкцыі ў дачыненні да амерыканскіх кампаній, якія маюць дачыненне да продажу ўзбраення Тайваню, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан. Такую заяву чыноўнік кітайскага МЗС зрабіў на чарговай прэс-канферэнцыі, каментуючы план ЗША па пастаўках узбраення Тайваню на суму 2,22 млрд долараў.

Гэн Шуан заявіў, што пастаўкі ЗША ўзбраення Тайваню сур'ёзна парушаюць міжнароднае права і асноўныя прынцыпы міжнародных адносін, а таксама сур'ёзна парушаюць прынцып аднаго Кітая і прынцыпы трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, што з'яўляецца падрывам суверэнітэту Кітая і яго інтарэсаў у сферы бяспекі. У мэтах абароны дзяржаўных інтарэсаў кітайскі бок гатовы ўвесці санкцыі ў дачыненні да амерыканскіх кампаній, якія маюць дачыненне да продажу ўзбраення Тайваню. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040