Пасяджэнне Савета кіраўнікоў Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый адкрылася ў Люксембургу
  2019-07-15 10:25:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый адкрылася ў Люксембургу. Парадак дня ўключае такія тэмы, як лічбавая ўзаемазвязанасць, інвестыцыі ў памежную інфраструктуру, азіяцка-еўрапейскае супрацоўніцтва і ўзаемазвязанасць, рэагаванне на змяненне клімату, устойлівае развіццё інфраструктуры і іншыя пытанні. Члены савета кіраўнікоў, савета дырэктараў, патэнцыяльныя члены, прадстаўнікі ўстаноў-партнёраў, дэлегаты ад гандлёва-прамысловых і грамадскіх колаў і іншыя ўдзельнікі разгарнулі дыскусію па пытаннях парадку дня.

Вялікі герцаг Люксембурга Анры ў сваім прывітальным слове на цырымоніі адкрыцця адзначыў, што ва ўмовах існуючых магчымасцей у глабальным развіцці шматбаковыя структуры, уключаючы АБІІ, з'яўляюцца ключавой сілай для абароны шматбаковага гандлю. У сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху" АБІІ садзейнічаў трансгранічнаму эканамічнаму супрацоўніцтву, заснаванаму на прынцыпах свабоднага гандлю і адкрытасці.

Прэм'ер-міністр Люксембурга Ксаўе Бетэль адзначыў, што Люксембург стаў першай еўрапейскай краінай, якая ўступіла ў АБІІ. Акрамя таго, Люксембург падпісаў з Кітаем мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", бо перакананы, што для рэагавання на агульныя выклікі глабальнага характару неабходна абапірацца на абмены і супрацоўніцтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040