На нацыянальным ваенным парадзе ў Францыі прадставілі зброю новага тыпу
  2019-07-15 15:29:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ваенны парад, які штогод праводзіцца ў Францыі з нагоды нацыянальнага свята, адбыўся сёння ў Парыжы. Увагу прыцягнулі прадэманстраваныя на гэтым парадзе найноўшыя ўзоры ўзбраення.

У самым пачатку ваеннага парада Францыя прадставіла немалую колькасць узораў перадавой высокатэхналагічнай зброі. У прыватнасці, самы ашаламляльны эфект зрабіў

палёт "лятаючага чалавека" вельмі падобнага на персанажа "Жалезны чалавек ".

Сярод іншай зброі новага тыпу французскія вайскоўцы таксама прадэманстравалі чатырохкалеснага шматзадачнага робата, кіраванага без GPS-навігацыі, і

беспілотны лятальны апарат "Чорны шэршань", аснашчаны камерай высокага раздзялення.

У цяперашнім ваенным парадзе прынялі ўдзел больш за 4 тыс. вайскоўцаў, 196 ваенных машын, 237 баявых коней, а таксама 108 ваенных самалётаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040