ВУП Кітая вырас на 6,3 працэнта ў першым паўгоддзі 2019 года
  2019-07-15 15:34:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першай палове 2019 года ВУП Кітая вырас на 6,3 працэнта ў гадавым вылічэнні прыкладна да 45,09 трлн юаняў / каля 6,56 дол. ЗША /. Пра гэта паведаміла ў панядзелак Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР / ДСУК /.

Тэмпы росту адпавядалі мэтаваму паказчыку ў 6 - 6,5 прац., устаноўленаму ўрадам на 2019 год. Паводле статыстыкі, у другім квартале бягучага года ВУП краіны вырас на

6,2 прац. у гадавым вымярэнні са зніжэннем паказчыка на 0,2 п.п. у параўнанні з першым кварталам г.г.

Эканамічныя паказчыкі былі ў цэлым стабільнымі і заставаліся ў разумных межах, пры гэтым прагрэс быў дасягнуты ў некаторых галінах, заявіў афіцыйны прадстаўнік ДСУК Маа Шэн'юн на прэс-канферэнцыі. У тым ліку, аб'ём вытворчасці ў сферы паслуг, на долю якога прыпадае 54,9 прац. ад агульнага ВУП, вырас на 7 працэнтаў у першым паўгоддзі, а ў першасным і другасным сектарах эканомікі - на 3 прац. і 5,8 прац. адпаведна.

Спажыванне працягвала адыгрываць больш значную ролю ў стымуляванні эканамічнага росту. У студзені-чэрвені гэтага года каэфіцыент укладу канчатковага спажывання ў рост кітайскай эканомікі дасягнуў 60,1 працэнта.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040