Кітай затопіць сваю другую касмічную лабараторыю 19 ліпеня
  2019-07-16 10:59:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай звядзе з арбіты і затопіць сваю другую касмічную лабараторыю «Цяньгун-2» 19 ліпеня. Большая частка апарата згарыць пры падзенні ў атмасферы, а астатнія абломкі ўпадуць на «могілкі касмічных караблёў» – закрытым для суднаходства і аддаленым ад мацерыкоў раёне ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна.

"Цяньгун-2" была выведзена на арбіту ў верасні 2016 года і прапрацавала ў беспаветранай прасторы 1000 дзён - даўжэй за разліковы тэрмін эксплуатацыі, які складаў два гады. На базе касмалабараторыі былі адпрацаваны аперацыі і тэхналогіі, якія стануць ключавымі для будаўніцтва кітайскай арбітальнай станцыі, якое плануецца пачаць у наступным годзе.

У 2018 годзе ў Ціхім акіяне свой апошні прытулак здабыла першая кітайская касмалабараталрыя "Цяньгун-1". Штогод на «могілках касмічных караблёў» затапляюцца некалькі дзясяткаў касмічных апаратаў. У асноўным гэта касмічныя грузавікі з арбітальным смеццем, аднак там жа ляжаць і астанкі такіх легендарных апаратаў, як савецкая касмічная станцыя «Мір», якая была затопленая ў 2011 годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040