Сфера паслуг і спажыванне сталі важнымі рухавікамі эканамічнага росту Кітая
  2019-07-16 16:02:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская эканоміка становіцца ўсё больш сэрвісна-арыентаванай, заявіў 15 ліпеня дырэктар НДІ «Мэйтуань» Лэй Ювэй, каментуючы даныя аб эканамічным развіцці Кітая за паўгоддзе.

Паводле яго слоў, сфера паслуг і спажыванне сталі важнымі рухавікамі эканамічнага росту Кітая. За першыя пяць месяцаў тэмпы развіцця сектара паслуг склалі 10,1%, сёння гэты сектар забяспечвае 54,9% нацыянальнага ВУП. Рознічны продаж за паўгоддзе вырас на 8,4%. Апераджальны рост прадэманстраваў анлайн-продаж: 17,8%.

Лэй Ювэй адзначыў, што сектар паслуг у Кітаі дэманструе новыя тэндэнцыі. Тэмпы росту спажывання анлайн-паслуг перавышаюць рост спажывання афлайнавых.

Спецыяліст лічыць, што Кітай павінен і далей развіваць сферу паслуг і стымуляваць спажыванне, прымаць адпаведныя меры, каб забяспечваць стабільны рост эканомікі ў другім паўгоддзі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040