Расійскія С-400 будуць цалкам разгорнутыя ў Турцыі да красавіка 2020 года
  2019-07-16 16:27:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Расійскія зенітныя ракетныя сістэмы С-400 будуць цалкам разгорнутыя ў Турцыі да красавіка 2020 года. Пра гэта заявіў у панядзелак прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

Выступаючы на памятным мерапрыемстве ў Стамбуле, ён сказаў, што восем самалётаў з часткамі ракет ужо прыбылі ў краіну, а астатнія гатовыя да разгортвання.

Прэзідэнт адзначыў, што працэс устаноўкі ЗРС пачаўся, як планавалася, чакаецца, што ён будзе "цалкам завершаны да красавіка 2020 года".

Купля Анкарой С-400 у Расіі выклікала напружанасць у адносінах Турцыі са Злучанымі Штатамі, але Р. Т. Эрдаган нядаўна заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, хутчэй за ўсё, знойдзе шлях да кансенсусу ў гэтай спрэчцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040