Сі Цзіньпін праінспектаваў Унутраную Манголію
  2019-07-17 09:55:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў інспекцыйную паездку ў аўтаномны раён Унутраная Манголія і правёў там адукацыйнае мерапрыемства "Заставацца вернымі нашай першапачатковай мэце, ні на хвіліну не забывацца аб нашай місіі". Ён падкрэсліў неабходнасць паслядоўна ажыццяўляць ідэалогію развіцця, у аснове якой ляжаць патрэбы народа, на справе ўвасабляць у жыццё канцэпцыю новага развіцця, працаваць у імя ўстойлівага росту, падтрымкі рэформаў, структурнага рэгулявання, паляпшэння народнага дабрабыту, прадухілення пагроз і абароны стабільнасці, няўхільна ўмацоўваць пачуццё задавальнення ад дасягненняў, шчасця і бяспекі, імкнуцца да прыгажосці самых паўночных межаў радзімы.

З 15 па 16 ліпеня Сі Цзіньпін наведаў жылыя раёны, лясныя пасадкі, сельскую мясцовасць, ВНУ і органы ўлады, сустрэўся з прадстаўнікамі кадраў і народных мас розных нацыянальнасцей, азнаёміўся з станам сацыяльна-эканамічнага развіцця і культурнага будаўніцтва, а таксама правёў вышэйзгаданае адукацыйнае мерапрыемства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040