Лі Кэцян выступіў на сімпозіуме экспертаў і прадпрымальнікаў па пытаннях эканомікі
  2019-07-17 09:57:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 15 ліпеня старшынстваваў на сімпозіуме экспертаў і прадпрымальнікаў па пытаннях эканамічнай сітуацыі. Лі Кэцян таксама заслухаў меркаванні аб паспяховым выкананні далейшай эканамічнай працы.

Лі Кэцян адзначыў, што з пачатку бягучага года Кітай старанна ператварае ў жыццё планы Цэнтральнай працоўнай нарады па праблемах эканомікі і палажэнні Дакладу аб рабоце ўрада КНР, таму функцыянаванне эканомікі з высокімі паказчыкамі працягвае ў цэлым захоўваць устойлівасць і прагрэс, больш відавочна праяўляецца жыццяздольнасць суб'ектаў рынку, колькасць новых працоўных месцаў у гарадах і паселішчах перавысіла 7,3 млн, даход насельніцтва расце, экалагічнае асяроддзе працягвае паляпшацца. Разам з тым неабходна звярнуць увагу на мноства фактараў уздзеяння на ўнутраную эканоміку і цяжкасці, у тым ліку на паслабленне стымулаў росту глабальнай эканомікі, запаволенне камерцыйных інвестыцый. Неабходна прасоўваць палітыку рэформаў і адкрытасці, стымуляваць аптымізацыю і мадэрнізацыю структуры эканомікі, дзейнічаць агульнымі намаганнямі, перапоўніцца энтузіязмам, падтрымліваць функцыянаванне эканомікі, а таксама прасоўваць высакаякаснае развіццё.

Лі Кэцян падкрэсліў, што неабходна культываваць новыя крыніцы росту інвестыцый, кіруючыся паляпшэннем матэрыяльных умоў народа; павышаць якасць рэчаў шырокага спажывання, павялічыць маштаб высакаякаснага забеспячэнне ў такіх галінах, як клопат аб пажылых людзях, дашкольныя ўстановы, адукацыя і здароўе, а таксама развіваць мадэль "Інтэрнэт плюс бытавыя паслугі"; сфакусіравацца на пашырэнні эфектыўных інвестыцый, паскорыць будаўніцтва ключавых праектаў, ліквідаваць прыхаваныя бар'еры для прыватных інвестыцый, а таксама прасоўваць трансфармацыю і ўдасканаленне прамысловасц. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040