Прамыя замежныя інвестыцыі Кітая ў першым паўгоддзі перавысілі 340 млрд юаняў
  2019-07-17 10:17:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства камерцыі КНР апублікавала сёння даклад аб прамых замежных інвестыцыях Кітая ў першым паўгоддзі бягучага года. Даныя даклада паказваюць, што за гэты перыяд сумарны аб'ём прамых замежных інвестыцый Кітая перавысіў 340 млрд юаняў, паказаўшы рост на 0,1 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Намеснік кіраўніка дэпартамента замежных інвестыцый і эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства камерцыі Хань Юн распавёў, што са студзеня па чэрвень гэтага года кітайскія інвестары зрабілі прамыя нефінансавыя інвестыцыі ў 3582 прадпрыемства ў 151 краіне і раёне свету, сумарна уклаўшы 346.8 млрд юаняў, што на 0,1 працэнта вышэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У адным толькі чэрвені памер прамых замежных інвестыцый склаў 63,73 млрд юаняў, на 6,3 прац. вышэй у гадавым вылічэнні.

Як адзначаюць удзельнікі рынка, у цяперашні час ва ўмовах, калі ў свеце папулярнасць набірае супрацьстаянне пратэкцыянізму ў міжнародных справах, а глабальны інвестыцыйны рынак працягвае слабець, кітайскія замежныя інвестыцыі захоўваюць тэндэнцыю да росту, што сведчыць аб бесперапынным уздыме трываласці эканамічнага развіцця Кітая і яго здольнасці да інвесціравання за мяжу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040