МЗС КНР: Стабільны рост эканомікі Кітая выгадны амерыканскай і сусветнай эканоміцы
  2019-07-17 14:30:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адказ на выказванні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб кітайскай эканоміцы прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на чарговым брыфінгу заявіў, што кітайская эканоміка працягвае стабільна расці, а новыя зрухі пры стабільным росце выгадныя сусветнай эканоміцы, а таксама спрыяльныя для эканомікі ЗША.

"Неабходна звярнуць увагу, што Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне ўчора апублікавала даныя па эканамічнай сітуацыі ў Кітаі за першыя паўгода, прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР таксама правяла прэс-канферэнцыю, усе могуць вывучыць адпаведную інфармацыю", - сказаў дыпламат.

Гэн Шуан адзначыў, што ва ўмовах некаторага запаволення глабальнага эканамічнага росту, узмацнення нявызначанасці і нестабільнасці, у першым паўгоддзі бягучага года рост ВУП Кітая склаў 6,3 працэнта. "Я лічу, што гэта нядрэнны вынік, асабліва ў параўнанні з іншымі вядучымі эканомікамі свету, можна сказаць - які лідыруе".

"Кітай мог правесці палітыку стымуляцыі для дасягнення больш высокага росту эканомікі, але мы не сталі гэтага рабіць. Кітай прыкладае намаганні для рэалізацыі высакаякаснага развіцця эканомікі, садзейнічае рэгуляванню эканамічнай структуры і ўзмацняе перапрафіляванне вытворчасці, шляхам рэформаў і інавацый вызваляе жыццёвыя сілы суб'ектаў рынку, захоўвае прагрэс ва ўмовах эканамічнай стабільнасці ", - сказаў ён.

Дыпламат адзначыў, што прырост у 6,3 працэнта адпавядае чаканням знешняга свету. Учора пасля публікацыі даных аб кітайскай эканоміцы, рэакцыя асноўных сусветных рынкаў была адносна мірная. Кітай з'яўляецца другой найбуйнейшай эканомікай свету, і на працягу многіх гадоў яе ўклад у рост сусветнай эканомікі перавышае 30 працэнтаў.

Па словах Гэн Шуана, выказванне ЗША аб тым, што "з-за запаволення эканамічнага росту Кітай тэрмінова спадзяецца на дасягненне пагаднення з ЗША", з'яўляецца абсалютнай дэзінфармацыяй. Выпрацоўка гандлёва-эканамічнага пагаднення не з'яўляецца аднабаковым патрабаваннем Кітая, гэта таксама патрэба ЗША. Прадстаўнікі розных колаў грамадскасці і масавы спажывец ЗША рэзка выступаюць супраць павышэння пошлін на кітайскія тавары і развязвання гандлёва-эканамічнай вайны. Гэты голас у поўнай меры ўсё тлумачыць.

"Тут я павінен заклікаць ЗША прыкладаць сумесныя з Кітаем намаганні і ісці яму насустрач, а таксама на аснове прынцыпаў узаемнай павагі, раўнапраўя, шляхам дыялогу і кансультацый рэгуляваць гандлёва-эканамічныя трэнні, змагацца за выпрацоўку ўзаемавыгаднага пагаднення. Гэта адпавядае агульным інтарэсам народаў дзвюх краін і чаканням міжнароднай супольнасці ", - сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040