Кітай створыць механізм рэгулявання рынку на аснове сістэмы сумленнасці і даверу
  2019-07-18 14:35:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай створыць механізм рэгулявання рынку на аснове сістэмы сумленнасці і даверу, каб спрыяць удасканаленню рынкавага парадку і паляпшэнню дзелавога асяроддзя.

  Механізм павінен ахопліваць увесь жыццёвы цыкл суб'ектаў рынку, а таксама працэс рэгулявання, згодна з кіруючым прынцыпам, выпушчаным Дзяржсаветам.

  Суб'ектам рынку рэкамендуецца даваць публічныя абяцанні па выкананні сумленнай працы.

  Паказчыкі добрасумленнай працы суб'ектаў рынку будуць рэгістравацца своечасова, дакладна і комплексна, а ў дачыненні да суб'ектаў рынку з розным узроўнем прыхільнасці прынцыпам сумленнасці і даверу будуць прымацца мэтанакіраваныя меры рэгулявання.

  Суб'екты, якія парушылі сістэму сумленнасці і даверу, будуць прыцягнутыя да адказнасці ў адпаведнасці з канкрэтнымі нарматыўнымі актамі і законамі і закліканы выправіць свае парушэнні.

  У адпаведнасці з кіруючымі прынцыпамі будуць зроблены дадатковыя намаганні па раскрыцці інфармацыі аб наглядзе выканання прынцыпаў сумленнасці і даверу, таксама па павышэнні эфектыўнасці рэгулявання шляхам выкарыстання вялікіх даных і іншых тэхналогій.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040