МЗС КНР пракаментавала выказванні амерыканскага боку адносна двухбаковых гандлёва-эканамічных кансультацый
  2019-07-18 14:37:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан у сераду заявіў, што кітайскі бок заўсёды выступае за ўрэгуляванне гандлёва-эканамічных трэнняў паміж Кітаем і ЗША шляхам дыялогу і кансультацый і добразычліва ставіцца да гандлёва-эканамічных кансультацый. Калі амерыканскі бок дадаткова ўвядзе новыя мытныя пошліны на кітайскія тавары, то гэта, несумненна, створыць перашкоды двухбаковым кансультацыям.

  Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што для дасягнення ЗША гандлёвага пагаднення з Кітаем бакам трэба будзе прайсці яшчэ доўгі шлях. Ён таксама адзначыў,што ў выпадку неабходнасці ЗША могуць увесці новыя пошліны на кітайскія тавары коштам 325 млрд дол. ЗША.

  Адказваючы на просьбу пракаментаваць гэта, кітайскі дыпламат сказаў, што "шлях у тысячу міль пачынаецца з першага кроку", якім бы доўгім ні быў шлях, калі бакі зрабілі цвёрды крок, то абавязкова дойдуць да канчатковага пункта.

  Спадзяюся на тое, што амерыканскі бок разам з кітайскім будзе прыкладаць агульныя намаганні для дасягнення гандлёвага пагаднення ўзаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу на аснове ўзаемапавагі і роўнасці, сказаў ён.

  "Што тычыцца пагрозы ЗША ўвесці новыя пошліны на кітайскую прадукцыю, то мы ўжо шмат разоў выразна заяўлялі пра сваю рашучасць абараняць свае інтарэсы. Калі амерыканскі бок увядзе новыя пошліны, то створыць новыя перашкоды для двухбаковых кансультацый, зробіць шлях да гандлёвага пагаднення яшчэ больш доўгім", - адзначыў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040